Фота: Міліцыя Мінска

Фота: Міліцыя Мінска

19 красавіка каля 18:00 дзяўчынкі выйшлі з маці з сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Заводскага раёна Мінска на прагулку і пайшлі ў невядомым напрамку, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Абедзвюм дзяўчынкам на выгляд 7 гадоў, рост 140 см, сярэдняга целаскладу, валасы цёмна-русыя.

Марыя была апранута: шэра-блакітная шапка, светла-карычневая куртка, цёмныя штаны, блакітныя красоўкі.

Сафія: шэра-блакітная шапка, светла-карычневая куртка, светлыя штаны, чорныя красоўкі.

Фота: Міліцыя Мінска

Фота: Міліцыя Мінска

Асобая прыкмета: у Марыі шнар на левай шчацэ.

Прыкметы мамы: на выгляд 40 гадоў, светла-русыя валасы, сярэдняга целаскладу.

Калі вам вядома месцазнаходжанне, міліцыя просіць паведаміць у Заводскае РУУС Мінска:

  • +375297121919;
  • +375291695962;
  • 102.
Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5