Хакеры заявілі, што зашыфравалі ўнутраную пошту і дакументаабарот на працоўных камп'ютарах, знішчылі бэкапы базы даных, сервераў, пошты і дакументазвароту, а таксама ўзламалі сістэмы аховы і камеры назірання.

«Каб аднавіць даныя, прыйдзецца дыктатару вызваліць усіх палітвязняў «Гродна Азота» і 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя», — гаворыцца ў заяве групы хакераў.

Таксама гэтую акцыю «Кіберпартызаны» просяць успрымаць яе папярэджанне для кіраўніцтва іншых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. 

Чытайце таксама:

Памянялі месцамі намеснікаў начальнікаў міліцыі Міншчыны і Брэстчыны. Адзін з іх быў зоркай зліваў ад кіберпартызанаў

«Гомельская праўда» ачуняла ад атакі «Кіберпартызанаў» толькі праз 8 дзён

«Кіберпартызаны» папярэджваюць пра небяспечны баг у тэлеграме

Клас
42
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1