Гэта Уладзімір Марозаў, Сяргей Чыжэўскі, Уладзімір Варашэнь, Віктар Новік, Уладзімір Журомскі, Віктар Баркет, Ігар Федарэнка, Аляксандр Вітухноўскі, Сяргей Буната, Вольга Лоцманава, Андрэй Зайкоў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў «Вясны», прызнаныя 1391 чалавек. Праект Dissidentby.com кажа пра 1564 палітвязняў.

Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

«Год знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі». Што робіцца з Марыяй Калеснікавай

«Я вас вельмі люблю і моцна-моцна сумую». Штучны інтэлект чытае голасам Марыі Калеснікавай яе ліст

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плато, і яно будзе захоўвацца — сацыёлаг Коршунаў

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8