Іранцы скандуюць лозунгі падчас антыізраільскага мітынгу перад пасольствам Вялікабрытаніі ў Тэгеране, 14 красавіка 2024 года. Фота: Vahid Salemi / AP

Іранцы скандуюць лозунгі падчас антыізраільскага мітынгу перад пасольствам Вялікабрытаніі ў Тэгеране, 14 красавіка 2024 года. Фота: Vahid Salemi / AP

Ізраіль пры дапамозе амерыканскіх вайскоўцаў збіў амаль усе беспілотнікі і ракеты, якія ў яго бок запусціў Іран, паведаміў прэзідэнт ЗША.

Ён заявіў, што паводле яго ўказання Злучаныя Штаты на мінулым тыдні перакінулі на Блізкі Усход дадатковыя сілы. Дзякуючы гэтаму, а таксама «выключнаму майстэрству амерыканскіх вайскоўцаў», атаку ўдалося адбіць.

Байдэн асудзіў дзеянні Ірана і назваў іх «дзёрзкім нападам». Ён паведаміў, што склікае пасяджэнне лідараў-краін G7, каб падрыхтаваць узгоднены дыпламатычны адказ.

Амерыканскія войскі або аб'екты ў рэгіёне не былі атакаваныя падчас удару Тэгерана.

Чытайце таксама:

Іран атакаваў Ізраіль 185 ударнымі беспілотнікамі, 36 крылатымі ракетамі і 110 балістычнымі ракетамі

Іарданія ўвяла надзвычайнае становішча ў сувязі з нападам Ірана на Ізраіль

Байдэн тэрмінова вяртаецца ў Вашынгтон для нарады па Блізкім Усходзе

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1