Для прагляду ўкрытага кантэнту націсніце на яго.

Фота: рэгіён 116

Фота: рэгіён 116

Цела памерлай пенсіянеркі з Татарстана (Расія) везлі ў морг у каўшы трактара. Увагу на гэта звярнула выданне 7х7.

92-гадовая жанчына памерла 8 красавіка ў пасёлку Губайдулаўка. Яе цела везлі да найбліжэйшай асфальтавай дарогі ў каўшы трактара — у гэты дзень грунтоўку да населенага пункта размыла вадой.

«Вельмі шмат разоў пісалі, каб зрабілі дарогу, але бессэнсоўна. І ў такіх умовах даводзіцца хаваць людзей», — напісаў унук жанчыны.

Улады пацвердзілі інфармацыю аб гэтым. Кіраўнік раёна заявіў, што ў вёсцы пражывае ўсяго 14 чалавек, а шлях па грунтовай дарозе займае 1,9 км. Ён дадаў, што ўлады накіравалі ў профільнае рэспубліканскае ведамства запыт на ўключэнне дарогі ў праграму работ.

Татарстан — не адзіны рэгіён Расіі, дзе хуткая не можа дабрацца да людзей у аддаленых вёсках. У Чувашыі жыхароў возяць у начоўках і на тачках.

Клас
2
Панылы сорам
23
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3