Уладзімір Кульчыцкі. Фота: газета «Навука»

Уладзімір Кульчыцкі. Фота: газета «Навука»

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу НАН Беларусі.

Сваё жыццё Уладзімір Кульчыцкі прысвяціў развіццю сучасных уяўленняў аб функцыянаванні мозгу і нейронавых сетак у норме і паталогіі. 

Развітанне з акадэмікам адбудзецца 16 красавіка з 10.30 да 12.00 у Вялікай канферэнц-зале НАН Беларусі (Мінск, праспект Незалежнасці, 66, 2-і паверх). Грамадзянская паніхіда пачнецца ў 11.30.

Уладзімір Кульчыцкі нарадзіўся ў Чыцінскай вобласці (Расія) у сям'і вайскоўца. У 1972 годзе з адзнакай скончыў Куйбышаўскі медыцынскі інстытут. З 1989 года на працягу 45 гадоў працаваў у Інстытуце фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прайшоў прафесійны шлях ад навуковага супрацоўніка да акадэміка, намесніка дырэктара па навуковай рабоце і кіраўніка Цэнтра мозгу.

У 1998 годзе яму прысвоена званне прафесара, У 2000 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у 2017 годзе — сапраўдным членам (акадэмікам) НАН Беларусі.

Уладзімір Кульчыцкі — аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 21 манаграфіі, 29 патэнтаў на вынаходніцтвы. Ён распрацоўваў інавацыйныя метады лячэння неўралагічных захворванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
1