Шэрынг электрасамакатаў Whoosh, які працуе ў Беларусі, запусціў сістэму Антытандэм. З яе дапамогай збіраюцца змагацца з практыкай, калі людзі катаюцца ўдваіх на адным самакаце.

Такія паводзіны забаронена правіламі шэрынгу — гэта можа быць небяспечна для навакольных, а таксама вядзе да паломак самакатаў. Цяпер шэрынг укараніў спецыяльную інтэлектуальную сістэму.

Праграма сама будзе вызначаць, колькі чалавек едзе на самакаце. Тэхналогія проста падчас паездкі аналізуе больш за 50 параметраў, заснаваных на даных ад кожнага электрасамаката. З моманту запуску тэхналогія будзе даабучацца, збіраючы даныя ва ўмовах рознага дарожнага пакрыцця, клімату і іншых гарадскіх асаблівасцяў кожнага рэгіёну.

У шэрынгу спадзяюцца, што змогуць звесці да нуля практыку выкарыстання аднаго самаката на дваіх. У перспектыве самакат аўтаматычна будзе зніжаць хуткасць да мінімуму, калі Антытандэм заўважыць двух карыстальнікаў. Паведамленне аб блакаванні прыйдзе ў дадатку.

У кампаніі кажуць, што баніць карыстальнікаў будуць толькі ў выпадку паўтарэння парушэння. Першая статыстыка паказвае, што большасць карыстальнікаў выконваюць правілы. Аднак выключэнні сустракаюцца.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0