Валерый і Вераніка Цапкалы

Валерый і Вераніка Цапкалы

Вераніка Цапкала, жонка экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта і былога кіраўніка ПВТ Валерыя Цапкалы, напісала зварот у пракуратуру з нагоды продажу іх кватэры. Акрамя таго, Цапкала звярнулася да пакупнікоў, якія набылі кватэру на арганізаваным дзяржавай аўкцыёне за амаль 400 тысяч рублёў.

«Я ў чарговы раз звяртаюся да тых грамадзян, якія «сарвалі халяву» і ўсё ж набылі нашу кватэру па значна заніжаным кошце! Вы выдатна ведаеце, у чыёй уласнасці знаходзіцца гэтая маёмасць і што ў ёй жывуць двое непаўналетніх дзяцей.

Вы і ваша сям'я павінны дакладна разумець, што па вяртанні ў Беларусь мы прыйдзем да вас, з простымі беларусамі, прэсай, усімі тымі, хто не падтрымлівае скупшчыкаў крадзенага, і вы абавязаныя будзеце выселіцца з нашай кватэры і аплаціць арэндную плату за ўвесь тэрмін пражывання!» — напісала Цапкала.

У лісце на імя генпракурора Андрэя Шведа яна запатрабавала выказаць афіцыйную пазіцыю з нагоды незаконнага продажу кватэры, у якой прапісаныя непаўналетнія дзеці Веранікі і Валерыя.

Трохпакаёвую кватэру Цапкалаў на вуліцы Чарнышэўскага выстаўлялі на аўкцыён два разы. У лютым ахвотных яе купіць не знайшлося, а для паўторнага аўкцыёну пачатковая цана ў 358 442,2 рубля была зніжаная на 71 тысячу. У выніку кватэру прадалі за амаль 400 тысяч рублёў — даражэй за тую суму, якая раней нібыта адпуджвала.

Чытайце таксама:

Кватэру Цапкалаў купілі за амаль 400 тысяч рублёў

На кватэру Цапкалаў у Беларусі з другой спробы знайшліся пакупнікі

У гісторыі з нерухомасцю сям'і Цапкалаў з'явіўся новы сюжэт

Кватэру Цапкалаў зноў выставілі на таргі, істотна скінуўшы цану

У гісторыі з нерухомасцю сям'і Цапкалаў з'явіўся новы сюжэт

Клас
19
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1