Фота: Wikimedia Commons
Трыпальская ЦЭС у Кіеўскай вобласці была цалкам знішчана ў выніку ракетных удараў расійскай арміі.
Пасля прылёту ў турбінным цэху пачаўся магутны пажар. Усіх работнікаў удалося эвакуіраваць, ніхто не пацярпеў, паведамляе «Цэнтрэнерга».
Трыпальская ЦЭС генеравала больш за палову электраэнергіі ў Кіеўскай вобласці. Акрамя таго, станцыя сілкавала Жытомірскую і Чарнігаўскую вобласці.
У Харкаўскай вобласці раней была знішчана Зміеўская ЦЭС, Углегорская станцыя была акупаваная расійскімі войскамі. Як паведамляе УНІАН, пасля разбурэння Трыпальскай ЦЭС «Цэнтрэнерга» страціла 100% генерацыі.
3
0
0
0
2
16