Франак Вячорка. Фота: ОСЦ

Франак Вячорка. Фота: ОСЦ

Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да Франака Вячоркі, якому ставяць у віну «здзяйсненне шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці», у тым ліку супраць дзяржавы, паведамляе БелТА.

Згодна з матэрыяламі справы, Вячорку інкрымінавана тое, што ён у перыяд, які папярэднічае прэзідэнцкім выбарам 2020 года, падчас, а таксама пасля іх правядзення «здзейсніў змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, публічна заклікаў да захопу дзяржаўнай улады, акту тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, у тым ліку прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да краіны, яе фізічных і юрыдычных асоб».

Яму ж інкрымінавана распаўсюджванне з выкарыстаннем СМІ і інтэрнэту матэрыялаў з такімі заклікамі, у тым ліку звернутымі да замежнай дзяржавы, замежнай або міжнароднай арганізацыі, аб здзяйсненні такіх дзеянняў.

Акрамя таго, Франак Вячорка абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія «суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі і знішчэннем маёмасці, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве ім, распаўсюдзе ў Інтэрнэце для прычынення істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам загадзя ілжывыя і дыскрэдытуючыя Беларусь звесткі аб яе палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы, прававым становішчы яе грамадзян, а таксама дзейнасці дзяржаўных органаў, Узброеных Сіл, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый і інш»

Сцвяржаецца, што выстаўленае Вячорку абвінавачванне абгрунтавана наяўнымі ў крымінальнай справе доказамі. «Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту прыменена да яго правільна, падстаў для яе змены альбо адмены не маецца».

Накіроўваючы крымінальную справу ў суд, намеснік генпракурора прад'явіў да абвінавачанага пазоў у інтарэсах дзяржавы ў асобе Міністэрства фінансаў аб кампенсацыі маёмаснай шкоды ў суме больш за Br30,9 млн, нанесенай «супрацьпраўнымі дзеяннямі Вячоркі».

Чытайце таксама:

Завочна будуць судзіць Бажэну Жолудзь, дзяўчыну актывіста, якога знайшлі павешаным у Кіеве ў 2021-м

Завочна будуць судзіць двух актывістаў з Гродна

«Ну, так ужо і пасадзяць! Разбяруцца!» Андрэй Павук расказаў, як тэлефанаваў у Следчы камітэт адносна завочнага суда

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1