Фота: Alexander Demianchuk, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Фота: Alexander Demianchuk, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка 11-12 красавіка здзейсніць працоўны візіт у Расійскую Федэрацыю, паведамляе яго прэс-служба.

У Маскве 11 красавіка адбудзецца сустрэча з Уладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам». Яны абмяркуюць супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні. У цэнтры ўвагі на перагаворах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванні на існуючыя выклікі і пагрозы, паведамляе прэс-служба. 

12 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна плануецца сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі. Яны падвядуць вынікі місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы.

Лукашэнка і Пуцін паразмаўляюць з касманаўтамі, абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6