Пратэстоўцы ў Орску. Скрыншот відэа: «Осторожно, новости»

Пратэстоўцы ў Орску. Скрыншот відэа: «Осторожно, новости»

Каля сотні жыхароў Орска ў Арэнбургскай вобласці сабраліся на стыхійны мітынг каля мясцовага помніка Леніну. Яны незадаволеныя дзеяннямі ўладаў па ліквідацыі наступстваў паводкі і памерам выплат пацярпелым.

Жыхары падтопленага Орска запісалі відэазварот да Пуціна, яны скандавалі «Пуцін, памажы!» і «Ганьба» на адрас мясцовых чыноўнікаў, паведамляе канал «Осторожно новости».

Мясцовая пракуратура папярэджвала пра незаконнасць акцыі, а паліцыя спрабавала разагнаць мітынг. Да пратэстоўцаў выйшаў мэр горада Васіль Казупіца, аднак размовы не атрымалася: жыхары скандавалі «Сыходзь!»

Затым натоўп рушыў да будынка адміністрацыі, які быў заблакаваны паліцыяй. Паведамляецца, што ініцыятыўнай групе ўсё ж удалося ўвайсці ў будынак. астатніх сілавікі адціснулі. Жыхары цікавяцца ва ўладаў, калі будзе створаная камісія па ацэнцы шкоды і калі людзі змогуць вярнуцца ў свае дамы.

У выніку крытычнага павышэння ўзроўню вады ў рацэ Урал і прарыву дамбы ў некалькіх месцах у Орску і Арэнбургу былі затопленыя 10 тысяч дамоў. Тысячы людзей былі эвакуяваныя.

Чытайце таксама:

Мэр расійскага Арэнбурга заклікаў тэрмінова пакінуць дамы з-за небяспечнага ўзроўню вады

Паводка ў Орску развіваецца па «найгоршым сцэнары»

Расійскі Арэнбург можа пайсці пад ваду

У расійскім Орску прарвала дамбу, эвакуююць тысячы жыхароў

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
25
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0