Гітанас Наўседа балатуецца на другі тэрмін. Фота: «Наша Ніва»

Гітанас Наўседа балатуецца на другі тэрмін. Фота: «Наша Ніва»

Да пачатку збору подпісаў іх ЦВК рэкамендаваў кандыдатам сабраць хаця б на 10% подпісаў больш, чым патрабуецца, паколькі практыка паказвае, што не ўсе запісы ўдаецца прачытаць. Усяго подпісы сабралі 12 кандыдатаў. Тры кандыдаты не набралі 20000 подпісаў, а адзін сабраў, але зняў сваю кандыдатуру з выбараў.

Подпісы астатніх васьмі кандыдатаў праверыў Галоўвыбаркам.

Прэзідэнт Гітанас Наўседа набраў 36 584 подпісы, прэм'ер Інгрыда Шыманіце 33 701, вядомы адвакат Ігнас Вегеле — 34 172, юрыст, правазнаўца, былы старшыня Канстытуцыйнага суда Дайнюс Жалімас — 22 156, доктар Эдуардас Вайткус — 30 080, інжынер, намеснік старшыні Сейма Андрус Мазуроніс — 20 225, былы чыноўнік НАТА Гедрымас Еглінскас — 22 890, палітык Рэмігіюс Жамайтайціс — 24 972.

Прэзідэнцкія выбары ў Літве адбудуцца 12 мая 2024 года.

У прэзідэнцкіх выбарах у 2019 годзе бралі ўдзел дзевяць кандыдатаў. У першым туры тагачасны выкладчык Міжнароднай школы школы бізнэсу Віленскага ўніверсітэта Гітанас Наўседа набраў 30,95% галасоў, тагачасная дэпутат Сейма Інгрыда Шыманіце — 31,15%, а прэм'ер Саўлюс Сквярняліс — 19,7%.

 У другім туры Наўседа атрымаў 65,86%, Шыманіце — 32,86%.

Чытайце таксама:

У Літве прэзідэнта абвінавацілі ў парушэнні прысягі і сувязях з беларускім бізнэсам

Прэзідэнт Літвы павіншаваў народ Беларусі з Днём Волі

Міністрам абароны Літвы стаў вядомы прыхільнік абмежаванняў супраць беларусаў

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0