Міхаіл Жамчужны Михаил Жемчужный Michal Zemchuzhny

Міхаіл Жамчужны. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Міхаіл Жамчужны заўважае, што палітзняволеныя нізкага статусу вельмі на руку дыктатарскаму рэжыму. Таму ставіцца задача блатным і крымінальным аўтарытэтам справакаваць палітзняволенага да дзеянняў, якія прывядуць да яго пераводу ў «нізкі статус».

«Мне прапаноўвалі ў калоніі №9 [у Горках] уступіць у інтымную сувязь з маладым асуджаным за пачак цыгарэт. Я быў вельмі здзіўлены, кажу: «Мяне ўвогуле больш жанчыны цікавяць. Таму я не ўяўляю сабе нейкія вычварэнні».

Жамчужны адзначыў, што ведае выпадкі, калі палітзняволеных спрабавалі змясціць у камеру, дзе знаходзяцца асуджаныя з нізкім статусам. «У такіх выпадках, калі ён аб гэтым даведваецца, павінен па паняццях «ускрыцца», каб яго вывелі ў медсанчастку», — тлумачыць мужчына і згадвае, што калі яго спрабавалі памясціць у такую камеру, ён сказаў, што не будзе ўскрывацца, і заявіў:

«Я не схільны да суіцыду. Я ўскрыю гэтых таварышаў, якія знаходзяцца ў камеры».

Пасля такой заявы, як гаворыць Жамчужны, правакацыі адносна яго з боку адміністрацыі спыніліся.

Глядзіце цалкам:

Чытайце яшчэ:

«Менск шукае арганізатараў і фінансістаў пратэстаў». Былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага адпусцілі пасля допыту

Сэкс-оргія зэкаў, $100 міліцыянту за інфармацыю і 520 сутак у ШІЗА — гутарка з палітвязнем Міхаілам Жамчужным пасля вызвалення

Праваабаронцы просяць Лукашэнку памілаваць Міхаіла Жамчужнага

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
6