Фота: t.me/tele_eve

Фота: t.me/tele_eve

Стан губернатара Мурманскай вобласці Андрэя Чыбіса пасля нападу з нажом ацэньваецца як цяжкі, ён знаходзіцца ў рэанімацыі, паведаміў галоўны доктар Апатыцка-Кіраўскай ЦДБ Юрый Шыраеў, піша РБК.

Паводле яго слоў, Чыбіс быў праапераваны, аперацыя доўжылася больш за гадзіну. «Насамрэч яму вельмі моцна пашанцавала, што [ударам нажа] не была закранутая аорта», таму далей лячэнне ён будзе праходзіць у рэанімацыі», — сказаў галоўны доктар.

Пазней кіраўнік рэгіянальнага Міністэрства аховы здароўя ўдакладніў, што стан цяжкі, але стабільны. «Дапамога медыцынская ў неабходным аб'ёме аказана. Выканана лапаратамія, рэвізія, гемастаз», — растлумачыў ён.

Невядомы напаў з нажом на Чыбіса ўвечары 4 красавіка адразу пасля таго, як кіраўнік рэгіёну выйшаў на вуліцу з будынка ДК «Будаўнік», дзе праводзіў сустрэчу з жыхарамі Апатыт. Пасля ранення губернатар знаходзіўся ў прытомнасці і самастойна дабраўся да машыны.

Нападніка практычна адразу затрымаў супрацоўнік Расгвардыі. Як удакладнялі ў СК, мужчына аказаўся мясцовым жыхаром, ён быў паранены пры затрыманні ў нагу з пісталета. Ён з'яўляецца супрацоўнікам Расійскай чыгункі і раней некалькі разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Паводле звестак Baza і «112», імя нападніка — Аляксандр Быданаў, яму 42 гады. Пасля затрымання ён паведаміў, што здзейсніць злачынства яму сказаў голас у галаве.

Чытайце таксама:

У Расіі напалі з нажом на губернатара

Стральба ў школе ў Фінляндыі: адзін школьнік загінуў, двое атрымалі раненні. Стралку — 13 гадоў

У Польшчы наведнік стрыптыз-клуба спрабаваў зарэзаць танцоўшчыцу з Беларусі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1