Тэйлар Свіфт на сусветнай прэм'еры фільма Taylor Swift: The Eras Tour. Фота: Chris Pizzello / AP

Тэйлар Свіфт на сусветнай прэм'еры фільма Taylor Swift: The Eras Tour. Фота: Chris Pizzello / AP

Амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт упершыню ўвайшла ў рэйтынг мільярдэраў, складзены часопісам Forbes. Свіфт зарабіла агулам 1,1 млрд даляраў, Альтман — $1 млрд, піша Бі-бі-сі.

Першае месца ў спісе з $233 млрд зноў заняў французскі бізнэсовец Бернар Арно, якому разам з сям'ёй належыць холдынг LVMH (Louis Vuitton Moët Hennessy), які аб'ядноўвае вытворцаў прадметаў раскошы.

Другое месца заняў заснавальнік Tesla, Space X і ўладальнік сацсеткі X Ілан Маск ($195 млрд), трэцяе — заснавальнік Amazon Джэф Безас ($194 млрд).

На чацвёртым месцы размясціўся кіраўнік карпарацыі Meta Марк Цукерберг ($177 млрд), які мае $116 млрд за кошт росту акцый кампаніі. Пяцёрку замыкае адзін з заснавальнікаў Oracle Лары Элісан ($141 млрд).

Паводле звестак Forbes, у 2024 годзе колькасць мільярдэраў у свеце дасягне рэкорднай лічбы — 2 781.

Гэта на 141 больш, чым летась, і на 26 больш, чым у 2021 годзе, калі быў усталяваны папярэдні рэкорд.

Forbes адзначае, што сусветная эліта багатая як ніколі — у яе агулам $14,2 трлн.

Са спісу па выніках мінулага года выбылі 189 чалавек, у тым ліку 129 — з Кітая.

Акрамя таго, памерлі яшчэ 32 мільярдэры, у тым ліку егіпецкі бізнэсовец Махамед аль-Фаед, былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі, экс-прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньера і спявак Джымі Бафет.

Чытайце таксама:

Спявачка Тэйлар Свіфт ставіць пад пагрозу перамогу Трампа

Time назваў чалавека года. Выбар досыць нечаканы (або чаканы)

Фанаты не знайшлі некалькіх трэкаў на кружэлках з новым альбомам Беёнсе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0