Паводле слоў маці, Успанава затрымалі на аўтобусным прыпынку, калі ён ехаў на працу да жонкі. Пасля затрымання, як расказвае Таіса Успанава, яе сын патэлефанаваў жонцы. Яна хацела прыехаць за ім, але ён папрасіў яе гэтага не рабіць, сказаўшы, што «ў іх на мяне нічога няма». Пазней, па словах маці, Успанаў зноў патэлефанаваў жонцы і папрасіў прыехаць за ім у аддзяленне, сказаўшы, што «нагрубіў сілавікам». 

Жонка Успанава, як расказвае яго маці, прыехала ў аддзяленне праз дзве гадзіны. Там ёй сказалі, што «яе мужа больш няма». Таіса Успанава кажа, што сына пахавалі ў Чачні, але не ўдакладняе, як і калі ёй аддалі цела, ці былі на ім сляды катаванняў і якія прычыны смерці. 

Аб смерці Успанава таксама паведаміў апазіцыйны чачэнскі тэлеграм-канал 1ADAT 29 сакавіка. У паведамленні гаворыцца, што Успанаў вяртаўся пасля працы дадому, на прыпынку на яго напалі людзі ў масках, і ён, не зразумеўшы, што гэта сілавікі, «аказаў супраціўленне». Тэлеграм-канал сцвярджае, што Успанава пасля затрымання катавалі, зламалі рэбры і пазваночнік, на целе былі сляды ўдушша і «паўсюдныя гематомы». 

Таксама 1ADAT апублікаваў відэа з целам Успанава пасля ўскрыцця. Голас за кадрам кажа, што сілавікі інсцэніравалі самагубства праз павешанне. Маці Успанава сказала «Агенцтву», што яе сын нічога не мог зрабіць з сабой, «таму што ён быў мусульманінам». 

Пасля тэракта ў «Крокус Сіці Холе» ФСБ заявіла аб затрыманні 11 чалавек, якія падазраюцца па справе. Суды арыштавалі дзесяцёх чалавек, у тым ліку чацвярых выканаўцаў. На паседжанні яны былі са слядамі катаванняў — аднаго з іх прывезлі на медыцынскай каталцы. 

У Маскве і іншых гарадах пачаліся рэйды супраць ураджэнцаў Таджыкістана і іншых краін.

Чытайце таксама:

«Перад вачыма стаіць гэты мой забег і словы з песні пра мышалоўку». Беларуска, якая ўратавалася ў «Крокусе», расказала, як ёй гэта ўдалося

Reuters: Іран папярэджваў расійскія спецслужбы пра падрыхтоўку нападу на «Крокус»

Сілавікі затрымалі за каментарый пра тэракт у «Крокусе» жыхара Капыля

Расійскі генерал лічыць, што тэрарыстамі ў «Крокусе» кіравалі заходнія спецслужбы праз ушытыя чыпы

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
30