Фота: Contributor / Getty Images

Фота: Contributor / Getty Images

Уладзімір Пуцін даручыў забяспечыць да 2030 года ўваходжанне Расіі ў чацвёрку найбуйнейшых эканомік свету. Спіс даручэнняў кіраўніка дзяржавы апублікаваны на сайце Крамля, піша РБК.

Пуцін даручыў ураду прыняць меры, якія забяспечваюць «уваходжанне да 2030 года Расійскай Федэрацыі ў чацвёрку найбуйнейшых эканомік свету па аб'ёме валавога ўнутранага прадукту, разлічанаму па парытэце пакупніцкай здольнасці». Урад павінен даць справаздачу перад кіраўніком дзяржавы аб поспехах да 31 сакавіка 2025 года.

Пуцін таксама даручыў ураду да 2030 года дамагчыся, каб узровень беднасці насельніцтва Расіі ўпаў ніжэй за 7%, а беднасці шматдзетных сем'яў — да 12% і ніжэй.

Пуцін таксама запатрабаваў знізіць долю імпарту ў ВУП да 17% і павялічыць несыравінны неэнергетычны экспарт не менш чым на дзве траціны ў параўнанні з 2023 годам.

У канцы лютага 2024 года падчас абвяшчэння Паслання Федэральнаму сходу Пуцін заявіў, што расійская эканоміка ў 2023 годзе паказала добры рост, дзякуючы якому краіна можа ўвайсці ў чацвёрку найбуйнейшых эканомік свету. Цяпер, паводле яго слоў, эканоміка Расіі — найбуйнейшая ў Еўропе па памеры валавога ўнутранага прадукту па парытэце пакупніцкай здольнасці і пятая ў свеце.

Ён адзначыў, што па эканоміцы «расіяне апярэдзілі не толькі вядучыя краіны Еўрасаюза, але і ўсе дзяржавы так званай «Вялікай сямёркі». Ён дадаў, што велізарную ролю ў гэтым адыграў «фундаментальны запас трываласці, які быў зроблены за апошнія дзесяцігоддзі».

Чытайце таксама:

Расія не можа выйграць вайну супраць Еўропы. Вось як гэта даказвае матэматыка

Што будзе з заробкамі і як вырасла залежнасць ад Расіі? Трэнды ў беларускай эканоміцы

У Расіі пракаментавалі сітуацыю з закупкамі беларускага паліва

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
38
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1