Фота: Ізраільская паліцыя

Фота: Ізраільская паліцыя

Сабах Абдэль Салам Ханія была арыштаваная недалёка ад горада Беэр-Шэва на поўдні Ізраіля ў рамках расследавання крымінальнай справы аб тэрарызме. Адзначаецца, што ў расследаванні таксама брала ўдзел ізраільская служба ўнутранай разведкі «Шын Бэт», піша Bild.

Сцвярджаецца, што 57-гадовая Сабах Абдэль Салам Ханія «падазраецца ў кантактах з афіцыйнымі асобамі, а таксама ў падбухторванні і падтрымцы тэрарыстычных нападаў у Ізраілі».

Па даных паліцыі, праваахоўнікі канфіскавалі ў доме Ханіі дакументы, тэлефоны і доказы, якія звязваюць яе са здзяйсненнем сур'ёзных злачынстваў супраць бяспекі Ізраіля, кілаграмовы злітак золата і сотні тысяч шэкеляў.

Брат затрыманай Ісмаіл Ханія лічыцца лідарам ХАМАС. Ён кіруе тэрарыстычнай арганізацыяй не з самога сектара Газа, а з Катара.

Чытайце таксама:

Арабскі свет не хоча дапамагаць агенцтву ААН, чые супрацоўнікі забівалі і выкрадалі ізраільцян 

Эрдаган заявіў, што Турцыя «цвёрда стаіць за ХАМАС»

Жонка Нетаньяху звярнулася да маці эміра Катара з заклікам аб садзейнічанні ў вызваленні ізраільскіх закладнікаў

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1