Сяльчук Байрактар — саўладальнік турэцкай кампаніі «Baykar Makina», якая выпускае беспілотнікі мадэляў «Байрактар». Фота: Anadolu / Contributor Getty Images

Сяльчук Байрактар — саўладальнік турэцкай кампаніі «Baykar Makina», якая выпускае беспілотнікі мадэляў «Байрактар». Фота: Anadolu / Contributor Getty Images

Тэхнічны дырэктар і саўладальнік кампаніі па вытворчасці вайсковых беспілотнікаў «Baykar Makina» Сяльчук Байрактар стаў вельмі папулярны ў краіне і на яго карысць таксама гуляе той факт, што ён жанаты з адной з дачок Эрдагана.

Выданне са спасылкай на крыніцы адзначае, што ў турэцкіх уладных колах усё часцей сталі казаць аб пошуках магчымага паслядоўніка Эрдагана, асабліва калі той нядаўна адкрыта заявіў, што «гэта яго апошні прэзідэнцкі тэрмін».

Плюс да ўсяго Сяльчук Байрактар разам са сваім братам Халукам Байрактарам (які з'яўляецца другім уладальнікам кампаніі «Baykar Makina» і яе генеральным дырэктарам) уваходяць у бліжэйшае кола дарадцаў Эрдагана па міжнародных справах.

Браты Байрактары (злева — Халук Байрактар, справа — Сяльчук Байрактар) і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган (у цэнтры). Фота: Anadolu / Contributor Getty Images

Браты Байрактары (злева — Халук Байрактар, справа — Сяльчук Байрактар) і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган (у цэнтры). Фота: Anadolu / Contributor Getty Images

«Я не займаюся актыўнай палітыкай, аднак не выключаю, што магу балатавацца на пасаду прэзідэнта Турцыі, калі мяне аб гэтым папросіць мой цесць (Эрдаган). Магчыма, я б пагадзіўся», — заяўляў Сяльчук Байрактар выданню The Wall Street Journal мінулай восенню.

У апошнія часы прадпрымальнік стаў публічна патураць нацыяналістычнай рыторыцы Эрдагана, асабліва пра «вялікія асманскія часы» Турцыі, і ўдзельнічаць разам з цесцем у праўрадавых мітынгах супраць аперацыі Ізраіля ў Газе.

Акрамя таго, дзейнасць кампаніі «Baykar Makina» пад кіраўніцтвам братоў Байрактараў вывела Турцыю на ганаровае месца сусветнай арэны ўзбраенняў, дазваляючы ёй паўнавартасна канкураваць з ЗША, Расіяй і Кітаем.

Беспілотнікі «Байрактар», напрыклад, адыгралі ключавую ролю ў першыя месяцы вайны ва Украіне, знішчыўшы велізарную колькасць расійскіх салдат на подступах да Кіева. А перад гэтым яны забяспечылі тэхналагічнае дамінаванне Азербайджана падчас вайны ў Нагорным Карабаху 2020 года. 

Чытайце таксама:

«Анка» — новая суперзброя Турцыі

Ва Украіне ўжо будуецца завод па вытворчасці «Байрактараў»

Браты Байрактары не будуць прадаваць беспілотнікі Расіі ні за якія грошы

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
2