Марыя Буціна. Скрыншот з відэа

Марыя Буціна. Скрыншот з відэа

Дэпутатка Дзяржаўнай думы Расіі Марыя Буціна, выступаючы ў праграме «Клуб рэдактараў» на БТ, выказала думку, што ў забойстве меркаваных тэрарыстаў можа дапамагчы Беларусь, дзе смяротнае пакаранне ніколі не адмянялася.

Адзначыўшы тое, што падчас тэракту загінулі прынамсі трое грамадзян Беларусі, далей Буціна скіравала свае думкі ў зусім арыгінальнае рэчышча: 

«Я добра інфармаваная адносна вашага заканадаўства, у тым ліку пра смяротнае пакаранне, якое прысутнічае. У гэтым выпадку гэта забойства дзвюх і больш асоб, таму вы маеце роўна такое ж права на суд над гэтымі людзьмі, як і Расійская Федэрацыя».

Марыя Буціна атрымала вядомасць пасля таго, як яе ў ліпені 2018 года арыштавалі ў ЗША па абвінавачванні ў змове супраць гэтай дзяржавы. Яна жыла ў Амерыцы з 2016 года, а прыехала туды па студэнцкай візе.

13 снежня 2018 года Буціна ў рамках пагаднення са следствам прызнала ў амерыканскім судзе сваю віну ва ўдзеле ў змове супраць ЗША, а таксама паведаміла, што дзейнічала пад кіраўніцтвам расійскага чыноўніка. 26 красавіка 2019 года Буціну прысудзілі да 18 месяцаў турмы, а пасля адбыцця часткі тэрміну і дэпартацыі яна праз паўгода вярнулася ў Расію, дзе яе кар'ера пайшла на ўздым.

Чытайце таксама:

Абвінавачаныя ў тэракце ў «Крокусе» «прызналіся», што ехалі ў Кіеў па ўзнагароджанне

Шматдзетны бацька, беспрацоўны, прыхільнік тэлеграм-прапаведнікаў і няспраўджаны барбер. Што вядома пра абвінавачаных у страляніне ў «Крокусе»

Расійскія прапагандысты ўжо ведаюць, хто вінаваты ў тэракце

Дзмітрый Мядзведзеў адрэагаваў на тэракт у Маскве гнеўным допісам з пагрозамі Украіне

Клас
3
Панылы сорам
16
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
48