Новаўвядзенне звязана з тым, што 4 дні таму расейскамоўныя карыстальнікі сталі скардзіцца на тое, што атрымліваюць паведамленні ад незнаёмых асоб з заклікамі да тэрактаў.

«На працягу гадзіны пасля атрымання падобных скаргаў мы ўжылі шэраг тэхнічных мер і арганізацыйных мер для таго, каб прадухіляць гэтую актыўнасць. У выніку дзясяткі тысяч спробаў адправіць такія паведамленні былі спыненыя, а тысячы карыстальнікаў, якія ўдзельнічаюць у гэтым флэшмобе, сутыкнуліся з вечным блакаваннем сваіх тэлеграм-акаўнтаў», — напісаў Павел Дураў.

Абмежаванне асабістых паведамленняў пачне працаваць з пачатку наступнага тыдня. Таксама ідзе праца па ўкараненні рашэння на аснове штучнага інтэлекту для больш эфектыўнай фільтрацыі падобнага спаму.

«Telegram — не месца для несанкцыянаваных рассылак і заклікаў да гвалту», — падкрэсліў Дураў.

Чытайце таксама:

Дзмітрый Пяскоў заклікаў Паўла Дурава пільней сачыць за тэлеграмам

МУС сцвярджае, што беларусам прыходзяць прапановы аб тэрактах

Таямніца «людзей у сінім» на канцэрце ў «Крокусе» канчаткова высветлілася. Гэта дакладна не фээсбэшнікі

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1