Вадзім Кулік больш за 7 гадоў працаваў ахоўнікам у «Крокусе» і мае шмат здымкаў са знакамітасцямі

Вадзім Кулік больш за 7 гадоў працаваў ахоўнікам у «Крокусе» і мае шмат здымкаў са знакамітасцямі

— Мы з жонкай адразу ж выехалі ў Маскву, — распавядае Віталь. — Мой брат, Вадзім, працаваў ахоўнікам у гэтай канцэртнай зале і якраз дзяжурыў у дзень тэракту. Пра трагедыю мне паведаміла агульная знаёмая ўвечары 22 сакавіка. Я адразу ж патэлефанаваў Вадзіму ў 22 гадзіны, але ягоны тэлефон не адказваў. Увесь гэты час з ім спрабавалі звязацца многія сваякі, сябры, знаёмыя, — безвынікова. І вось — страшны вячэрні званок 24 сакавіка. Нашы апошнія надзеі разбурыліся.

Віталь кажа, што ў расійскую сталіцу меў намер паехаць і бацька (мама памерла ў 2011 годзе), аднак ён хворы на дыябет. 

— А нас папярэдзілі, што, магчыма, давядзецца праводзіць генаскапічную экспертызу для ўстанаўлення яго асобы, бо чалавек моцна абгарэў, і таму давядзецца затрымацца. Па той інфармацыі, якой мы валодаем, Вадзім аказаўся на шляху бандытаў і да апошняга ратаваў людзей, — кажа ён.

Па словах Віталя, Вадзім гадоў 7-8 працаваў ахоўнікам у «Крокус Сіці Холе». Раз-два за месяц прыязджаў дадому. Па злым року, ён з'ехаў у Расію ўсяго толькі за два дні да трагедыі.

4 чэрвеня Вадзіму Куліку споўнілася б 45 гадоў. У яго ёсць дачка. У Баранавічах ён быў начальнікам штаба лінейнага аддзялення міліцыі.

Чытайце таксама:

У «Крокусе» распавялі, як беларусы-ахоўнікі гераічна ратавалі людзей

«Ён у штучнай коме». Бацька беларускага ахоўніка з «Крокуса» пра стан сына

Што вядома пра ахоўніка-беларуса Вадзіма Куліка, які знік без вестак ў «Крокусе»

Сярод загінулых у «Крокус Сіці Холе» ёсць беларуска

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
5