Суддзя Наталля Бугук. Фота naviny.by

Суддзя Наталля Бугук. Фота naviny.by

Па падліках праваабаронцаў, Бугук менш чым за паўгода пасля выбараў пакарала больш за 50 чалавек 610 суткамі арышту і штрафамі на агульную суму больш за 10 000 рублёў. І на гэтым, канечне, не спынілася.

Сярод дзіўных спраў, у якіх засвяцілася Наталля, была, напрыклад, справа Дзімітрыя Бубенкі. Мужчыну затрымалі за дзіцячыя малюнкі, якія віселі на вокнах прыкладна 4 гады. Бугук запытала, чаму ён не атрымаў на гэта дазвол ад уладаў, і ў выніку прысудзіла 12 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне».

Апошні раз імя Наталлі Бугук з’яўлялася ў СМІ 11 чэрвеня 2023 года. Тады «Вясна» паведамляла, што жанчына будзе судзіць па «тэрарыстычным» артыкуле 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева, якога падчас брутальнага затрымання моцна збілі.

Наталля Бугук. Фота з тг-каналу BELPOL

Наталля Бугук. Фота з тг-каналу BELPOL

Выглядае так, што Наталля Бугук давяла справу Дзмітрыя Гудзеева і пайшла ў дэкрэтны адпачынак — бо ў верасні 2023 года яна нарадзіла дачку.

Дарэчы, муж Наталлі, 32-гадовы Андрэй Бугук, які працаваў намеснікам пракурора, таксама адзначыўся ў палітычных справах. Ён, напрыклад, падтрымліваў дзяржаўнае абвінавачанне ў справе маці двух малалетніх дзяцей Дар'і Падвойных (яе абвінавачвалі ў абразе супрацоўнікаў міліцыі).

@nashanivanews «Абразіла памерлых у Крокусе». Па даносе Прыдыбайлы затрымалі мінскую тыктокерку-таролага #крокус #крокусситихолл #беларусь #беларускаямова #беларусьновости #милициябеларуси #нашаніва #мова #белорусы #жывебеларусь ♬ Paris - Else

Чытайце таксама:

У Мінску судзяць 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева — яму пагражае да 12 гадоў калоніі

«Я здольная перажыць амаль усё». Два з паловай гады Кацярына Андрэева ў зняволенні 

«Неслі плакат і палотнішча бел-чырвона-белага колеру, блакавалі шлях транспарту» — яшчэ адзін прысуд па «народным» артыкуле

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
53