Каністры са спіртам. Фота: тэлеграм-канал «Крэпасць»

Каністры са спіртам. Фота: тэлеграм-канал «Крэпасць»

Супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС у сваім тэлеграм-канале паведамі, што выявілі ў хляве ў 62-гадовага жыхара раёна 300 літраў спірту.

Падчас праверкі міліцыянты канфіскавалі з гаспадарчай пабудовы на тэрыторыі дома некалькі дзясяткаў каністраў, у якіх знаходзілася вадкасць «з рэзкім, характэрным пахам спірту». Мужчына растлумачыў, што прывёз алкаголь з-за мяжы для асабістых патрэб, а таксама для таго, каб пачаставаць аднавяскоўцаў.

Супрацоўнікі МУС угледзелі прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, якое прадугледжана часткай 3 артыкула 13.21 КаАП. Прызначаная хімічная судовая экспертыза. Калі выявіцца, што вадкасць каністрах гэта сапраўды спірт, мужчыну пагражае штраф ад 10 да 100 базавых велічынь (400-4000 беларускіх рублёў).

Чытайце таксама:

На беларуска-латвійскай мяжы ў дальнабойніка знайшлі «экстрэмізм» у тэлефоне — мужчыну аштрафавалі

У Беларусі мяняецца закон аб рэкламе. Да чаго рыхтавацца блогерам і простым карыстальнікам сацсетак?

Аштрафавалі за «экстрэмізм» праваслаўнага святара з Гродна

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5