Учора ў школе №218 імя Еўфрасінні Полацкай, што ў Малінаўцы на вуліцы Ясеніна, пачаўся пажар. У школу адправіліся супрацоўнікі МНС, аднак настаўнікі пакінулі ратавальнікаў без працы.

Як высветлілася, у адным з памяшканняў адбылося загаранне. Дым хутка распаўсюдзіўся па калідорах, што магло стаць прычынай трагедыі. Пазбегнуць сур'ёзных наступстваў дапамагла зладжаная праца педагогаў.

Яшчэ да прыбыцця МНС настаўнікі арганізавалі эвакуацыю і вывелі на вуліцу 772 вучняў. Пасля гэтага настаўніца хіміі ўзяла парашковы вогнетушыцель і самастойна разабралася з полымем, піша Tochka.by.

«Я разумела, што недзе гарыць дрэва і гэта не замыканне. Я разумела, што парашковы агнетушыцель падыходзіць, і я патушыла пажар», — кажа на відэа Святлана Мамонава.

Ніхто не пацярпеў, усяго з будынка школы эвакуявалі 821 чалавека, а супрацоўнікі МНС высвятляюць прычыну ўзгарання.

Чытайце таксама:

У Мінску 14-гадовы падлетак учыніў пажар у краме. Шкода складае 180 тысяч рублёў

У Мазыры дзяўчына ўчадзела, прымаючы душ

У Мазыры забілі двух пенсіянераў і падпалілі дом з імі. Падазраванага затрымалі

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0