Чытач Tochka.by змог запісаць на відэа БТР, які раз'язджаў па Партызанскім праспекце. 

Выданне піша, што прычын для панікі няма, бо ў Беларусі праводзіцца комплексная праверка боегатоўнасці Узброеных сіл.

У сувязі з гэтым у найбліжэйшыя дні на дарогах рэспублікі можа з'явіцца не адзін экзэмпляр ваеннай тэхнікі, а частку дарог перакрыюць.

«Беларускі Гаюн» дае іншае тлумачэнне. Канал піша, што на апублікаваным відэа — бронетранспарцёр «Volat-V2». Яго распрацоўкай займаецца Мінскі завод колавых цягачоў, які якраз размяшчаецца ў 500 метрах ад Партызанскага праспекта.

У цяперашні час працягваюцца выпрабаванні БТРа, і да канца года яго павінны прыняць на ўзбраенне УС РБ.

На відэа, хутчэй за ўсё, адбываюцца хадавыя выпрабаванні (абкатка) БТР, піша канал. 

Чытайце таксама:

У Брэсце ўрачыста здалі два дамы для вайскоўцаў. Ключы ўручаў міністр Хрэнін

Мінабароны выпадкова выклала дакумент з аналізам інтэрв'ю Хрэніна. І пацвердзіла, што вядзе адзін з праўладных каналаў

Лукашэнка: Мы павінны быць гатовыя да вайны і ментальна, і стратэгічна

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
7