Прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP Photo / Khalil Hamra

Прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP Photo / Khalil Hamra

Па словах Орбана, Трамп, які можа стаць прэзідэнтам ЗША ад Рэспубліканскай партыі, не мае намеру падтрымліваць Украіну – і такім чынам скончыць вайну, піша ВВС. 

«У яго ёсць вельмі дакладнае бачанне, з якім цяжка не пагадзіцца, — сказаў Орбан у інтэрвʼю венгерскай газеце Magyar Nemzet. — Ён кажа наступнае:

Па-першае, ён не дасць на ўкраінска-расійскую вайну ні капейкі. Таму вайна і скончыцца. Бо зразумела, што Украіна не можа самастойна выстаяць. І калі амерыканцы не будуць даваць грошы і зброю разам з еўрапейцамі, то вайна скончыцца. А калі амерыканцы не будуць даваць грошы, еўрапейцы самастойна не змогуць фінансаваць гэтую вайну. І тады яна скончыцца». 

Верагодна маючы на ўвазе пункт гледжання Трампа, Орбан дадаў, што «калі еўрапейцы баяцца расіян ці хочуць забяспечыць больш высокі ўзровень бяспекі ў цэлым, то хай яны самі за гэта плацяць». 

«Або хай ствараюць сваю ўласную армію і сваю ўласную тэхніку, або, калі хочуць выкарыстоўваць для гэтага амерыканцаў, то хай яны амерыканцам плацяць за бяспеку», — сказаў Орбан. 

Трамп, які не раз ухвалена выказваўся пра прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, абяцае спыніць вайну Расіі супраць Украіны цягам дня. Аднак ён не тлумачыць, якім менавіта чынам ён хоча гэта зрабіць. 

Тым часам прыхільнікі Трампа ў Кангрэсе працягваюць блакаваць закон аб выдзяленні Кіеву ваеннай і фінансавай дапамогі. 

Орбан застаецца адзіным еўрапейскім лідарам, які падтрымлівае стасункі з Пуціным. 

Ён таксама выказваўся супраць дапамогі Украіне і нядаўна заблакаваў рашэнне ЕС аб выдзяленні Кіеву маштабнага пакету фінансавай дапамогі. Венгрыя пагадзілася зняць сваё вета толькі пасля таго, як астатнія лідары Еўрасаюза на спецыяльным саміце заявілі Орбану, што яго пазіцыя ў гэтых адносінах недапушчальная.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Байдэн — Пуціну і Трампу: Мы не кінем саюзнікаў

Швецыя ўступіла ў НАТА

Якімі могуць быць наступствы вяртання Трампа для Расеі, Украіны, Беларусі? Тлумачыць амерыканскі палітолаг

Клас
8
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
61