Аўдзееўка. Ілюстрацыйнае фота: Libkos / AP

Аўдзееўка. Ілюстрацыйнае фота: Libkos / AP

«Самым актыўным у нас з'яўляецца Новапаўлаўскі кірунак — гэта на захад ад горада Мар'інка, дзе праціўнік засяроджвае асноўныя намаганні пасля выхаду ўкраінскіх войскаў з Аўдзееўкі.

У прыватнасці, ён кідае велізарныя сілы на захоп вёскі Новаміхайлаўка Данецкай вобласці, а таксама сёлаў Георгіеўка і Пабеда, і Краснагораўкі (каля Мар'інкі). За ўчора там зафіксавана 27 штурмавых спробаў расейцаў», — сказаў ён у эфіры тэлемарафона ў пятніцу, прыводзіць яго словы «Інтэрфакс-Украіна».

У сваю чаргу на Арэхаўскім кірунку вораг дзейнічае «крыху дзіўным чынам», дадаў Ліхавы.

«Ён назапашвае час ад часу нейкія асноўныя рэсурсы для нейкага значнага ўдару бронекалонай з дзесяткамі адзінак тэхнікі. Яны знішчаюцца падчас гэтай атакі, а далей ён пераходзіць ужо да звычайнай тактыкі малымі штурмавымі групамі, часам з ужываннем бронетэхнікі, якая выкідвае пяхоту ў цэнтры таго ж сяла Рабоціна», — распавёў ён.

Расейцы працягваюць кідаць сілы ў кірунку Рабоціна.

«Як мяркуецца, гэта менавіта палітычная мэта — адбіць гэты рабоцінскі выступ. Таму што мы гаворым пра тэрыторыі, якія былі дэакупаваныя сіламі абароны Украіны падчас наступальнай кампаніі летам мінулага года. Для расейцаў, імаверна, гэтае пытанне з'яўляецца прынцыповым. Менавіта таму яны кідаюць туды значныя рэзервы, рэсурсы і б'юцца аб Рабоціна, як ілбом аб сцяну. Нясуць там вельмі вялікія страты, але не пакідаюць гэтых спробаў», — сказаў Ліхавы.

Ён адзначыў, што Рабоціна застаецца пад кантролем украінскіх сіл, хоць там ужо «няма за што зачапіцца, каштоўнасці як для фартыфікацыі яно не складае».

Чытайце таксама:

УСУ выцеснілі расійскія войскі з вёскі Тоненькае на захад ад Аўдзееўкі

Саюзнікі Украіны назбіралі грошай на 800 тысяч снарадаў

За дзесяць дзён расійская армія прасунулася на пяць кіламетраў на ўсходзе Украіны

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
0