Аляксандр і Вольга Бондаравы

Аляксандр і Вольга Бондаравы

Завуць яго Аляксандр Бондараў. Яму 52 гады. Ён нарадзіўся на Гомельшчыне, у мястэчку Церахоўка Добрушскага раёна. У неактыўных сацсетках Бондарава пазначана, што мужчына скончыў гімназію №1 у Гродне, а пасля паступіў ва ўніверсітэт там жа.

Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», Аляксандр мае судзімасць — магчыма, не першую. Судзілі яго ў 1991-м за крадзеж транспартнага сродку, здзейснены паўторна, і парушэнне правілаў кіравання, якое пацягнула менш цяжкае цялеснае пашкоджанне. Праўда, пакаралі вельмі дэмакратычна — два з паловай гады калоніі з адтэрміноўкай два гады (маглі даць да трох гадоў без адтэрміноўкі). Такім чынам, за краты Бондараў так і не трапіў.

Невядома, калі Аляксандр пазнаёміўся з Вольгай, але пабраліся шлюбам яны ў красавіку 2004-га. Неўзабаве ў іх нарадзілася дачка.

У Беларусі, згодна з базамі «Кіберпартызанаў», мужчына працаваў кіроўцам на розныя ІП. Мяркуючы па запісах з базы, Бондараў нешта вазіў і вывозіў з ЕС, бо выязджаў на мікрааўтобусах і грузавых машынах. Доўжылася гэта да 2013-га года — пасля выезды пазначаныя як «прыватныя».

Агулам мужчына выязджаў за мяжу больш за 400 разоў з 2007-га. Прычым толькі выездаў, пазначаных як «прыватныя», у яго было некалькі соцень. Ён выязджаў па 4-5 разоў у месяц, час ад часу нават на ровары. Былі паездкі і разам з Вольгай ды іншымі людзьмі, у тым ліку на мікрааўтобусах.

Хутчэй за ўсё, яны нешта вазілі ў Еўрасаюз ды з Еўрасаюза і перапрадавалі, не дэкларуючы даход. Гэта лёгка тлумачыць тое, чаму Вольга Бондарава 17 гадоў нідзе не працавала. Ці працаваў тады недзе ў Беларусі афіцыйна сам Аляксандр — невядома.

Чытайце таксама: Бондарава непераканаўча апраўдваецца за тое, чаму 17 гадоў не працавала

Вольга Бондарава ў сваіх каналах дэманізуе Еўропу і хваліць Расію ды Сталіна. Што не перашкаджала ёй ездзіць у Еўрасаюз сотні разоў, у тым ліку разам з мужам. Адпачывалі яны разам як мінімум двойчы — у 2013-м у Балгарыі (ёсць нават фота вельмі нізкай якасці, дзе яны разам) і ў 2017-м ва Украіне.

Аляксандр Бондараў на адпачынку. Фота з ягонага вайбера

Аляксандр Бондараў на адпачынку. Фота з ягонага вайбера

Але з 2018-га Аляксандр пачаў працаваць у ЕС — імаверна, таксама кіроўцам. Тады ён выязджаў з Беларусі ў ЕС і не вяртаўся чатыры месяцы, хоць раней выезды былі кароткія. Тое ж працягнулася ў 2019-м і 2020-м. Для параўнання: у 2015-м Бондараў перасякаў мяжу з Еўропай 44 разы, у 2019 — усяго восем.

Падчас выбараў мужчына ніяк сябе публічна не праявіў. З чэрвеня да кастрычніка 2020-га ён увогуле працаваў у Еўропе (з сакавіка па чэрвень ён быў у Беларусі). Пасля вяртання ў Беларусь надоўга на радзіме не затрымаўся і выехаў у ЕС у студзені 2021-га.

З ягонай сястрой 11 жніўня 2020-га адбыўся цікавы кур'ёз. У жніўні нехта напісаў ёй з нямецкага нумара словы «на любой запраўцы» — і яна заявіла пра гэта ў міліцыю. Імаверна, гэта памылкова зрабіў нейкі з сяброў Аляксандра, але сітуацыя ў Гродне тады была вельмі напружанай.

Аляксандр Бондараў не выяўляў сваіх поглядаў. Праўда, мяркуючы па сітуацыі, калі Андрэй Павук летась тэлефанаваў яму пад выглядам міліцыянта, мужчына супраць поглядаў жонкі нічога не мае, а беларускую мову разумець прынцыпова не хоча.

Але дзе ён працуе цяпер? Апошняя ягоная камандзіроўка, якую можна ўскосна пацвердзіць па часе, адбылася ўвосень 2021-га года. Тады ён рабіў ПЦР-тэст у Гродне — звычайна, людзі тады рабілі іх для выезду (гэтая інфармацыя захоўваецца ў адкрытым доступе на сайце адной з лякарняў). З таго часу пра яго працу зусім нічога не чуваць.

Але здагадку выказаць можна. У сацсетках Аляксандр зусім не з'яўляецца, няма там і ніводнага фота. Але ён ёсць у месенджарах. У Whatsapp, якім ён актыўна карыстаецца, у якасці застаўкі стаіць такое фота:

Фота з Whatsapp Аляксандра Бондарава

Фота з Whatsapp Аляксандра Бондарава

На фота — аўтамабіль нямецкай кампаніі Pekeag Gmbh. Яна займаецца грузаперавозкамі. Часцяком кіроўцы ставяць сабе такія выявы для таго, каб паказаць кантактам, дзе яны працуюць.

Такім чынам, імаверна, Аляксандр і цяпер працуе кіроўцам на еўрапейскую кампанію. Ды і чаму б не працаваць? Заробкі там вышэйшыя, чым у Беларусі або Расіі, а аніякіх візавых абмежаванняў на Бондарава не накладзена.

Чытайце таксама:

Прапагандыстка Худалей, якая працавала на жаночых маршах, звольнілася з СТБ і шукае працу ў IT

«23 гады жыву пры Лукашэнку, плакаць хочацца ад шчасця». Магілёўскую прапагандыстку не спыніць

Бондарава назвала членаў урада п*дарасамі

Клас
26
Панылы сорам
26
Ха-ха
22
Ого
8
Сумна
15
Абуральна
171