iF DESIGN AWARD — адна з найважнейшых дызайнерскіх прэмій у галіне, яна ўручаецца найстарэйшым у свеце незалежным інстытутам дызайну iF International Forum Design GmbH (Гановер, Германія).

У гэтым годзе разам з Hvilina ў намінацыі ўдзельнічалі такія брэнды, як Apple, Seiko, Casio і інш.

Калекцыя наручных гадзіннікаў Universum Mechanical, натхнёная рамантызмам касмічных падарожжаў і прагрэсам у засваенні чалавекам космасу, уганаравалася прэміяй у катэгорыі Product — Watches/Jewelry. Дызайн збудаваны на канцэпцыі зліцця стылізацый дзвюх зорных картаў — старажытнай і сучаснай.

На цыферблаце ёсць два кольцы для індыкацыі часу (знешняе і ўнутранае), а таксама каляндар.

Гадзіннік з калекцыі можна замовіць на сайце брэнда, яго кошт — 450 еўра.

Чытайце таксама:

Мы ведаем, які аксесуар вам тэрмінова патрэбны, — гэта мілы крабік для валасоў. Глядзіце, як такія носяць модныя мінчанкі

Выбіраеце новыя красоўкі на вясну? Падглядзелі, што цяпер носяць мінчукі, — натхняйцеся

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0