Забітая Ліза Герцэн

Забітая Ліза Герцэн

На што Даніл збіраецца патраціць грошы?

«Стаіць пытанне пахавання, аплаты месца на могілках і спадарожных выдаткаў. Ліза была ў Польшчы бежанкай — адна, без сям'і. Яна не была застрахаваная. Пытанне пахавання Лізы — цяпер мая адказнасць і задача, таму адкрыты гэты збор. Сабраныя сродкі будуць выкарыстаныя на пакрыццё выдаткаў на пахаванне Лізы, юрыдычную дапамогу і падтрымку блізкіх у гэтай трагічнай сітуацыі, — піша Даніл на старонцы збору.

— Я нават не мог здагадацца, колькі каштуе пахаваць чалавека ў Варшаве. Самае сціплае пахаванне каштуе ад $2500. Пры гэтым месца на могілках будзе аплачана толькі на 20 гадоў. Калі купіць месца назаўжды, то гэта каштуе ад $3000 да $5000.

Сярэдняе пахаванне ў Варшаве каштуе каля $3500-4000, да гэтага трэба дадаць паслугі святара (прыкладна $330) і гэтак далей. Таксама важна аформіць магілу, паставіць помнік.

Таксама для мяне і ўсіх, хто мяне падтрымлівае цяпер, важна, каб злачынец атрымаў максімальнае пакаранне за тое, што ён забраў чужое жыццё.

У сувязі з гэтым неабходная сума для аплаты паслуг юрыста, які будзе абараняць інтарэсы Лізаветы ў крымінальным працэсе. У Варшаве гэта каштуе ад $5000.

Фінансы таксама спатрэбяцца пры падрыхтоўцы і легалізацыі дакументаў як на баку Польшчы, так і ў Беларусі».

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
51
Абуральна
7