Аляксандра затрымліваў ГУБАЗіК яшчэ 4 кастрычніка 2022 года. Увесь гэты час доўжылася папярэдняе следства. Да суда утрымліваўся ў СІЗА №3 Гомеля, піша «Вясна».

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, дзе было апублікаванае відэа, Стругальскі «спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама дасылаў грошы ў фонд «Байсол».

Іншыя акалічнасці справы пакуль невядомыя.

Прысуд быў абвешчаны 13 лютага. Стругальскага пакаралі абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (гэта значыць «хатняя хімія»).

Чытайце таксама:

«Бутэлькай з вадой следчы выбіў мне зубы». Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны расказаў пра сваё апошняе затрыманне

Суд у Гомелі прысудзіў мясцоваму жыхару тры гады хатняй хіміі за данат у «Байсол»

Дальнабойшчыка абвінавачвалі ў падрыве петарды ля ваеннай калоны, але асудзілі за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9