Игорь Марзалюк Ігар Марзалюк Igor Marzaliuk

Ігар Марзалюк падчас эфіру. Скрын відэа ibosh_media / YouTube

Па словах Азаронка, «цяпер з Еўропы пайшла метадычка — усім смуткаваць па Навальным і Нямцове (цяпер па ім гадавіна). Прытым што Навальны там пра беларускую мову…»

На гэтым моманце прапагандыста перапыніў Марзалюк.

«Рыгор, ты сарваў з языка. Каму, каму, але не беларускім нацыяналістам і не беларускім патрыётам усхваляць [Навальнага]. Калі чалавек зігаваў, выкідваў руку і крычаў: «Слава Расіі!». Калі чалавек, праехаўшы і смачна рыгнуўшы пасля нашых рэстаранаў, здзекаваўся над «ў». Перачытайце, нават я пра гэта пісаў. Гэта было ў яго сацыяльных сетках.

Вы каго [усхваляеце]? Ашалелага рускага шавініста, які ідэалагічна ненавідзіць нас? Які здзекаваўся з нашай роднай мовы? Навальны — гэта не тая гісторыя».

Па словах Марзалюка, яго асабліва замілоўвае, калі Навальнага пачынаюць усхваляць украінскія нацыяналісты. «Хлопцы, ён жа крычаў «Крым наш!» Ён жа быў супраць вашай тэрытарыяльнай цэласнасці ў тых межах, у якіх вы хочаце аднавіць сваю краіну. Хлопцы, вы сябруйце з галавой!»

Чытайце яшчэ: 

Марзалюк згенераваў новую ідэю, як удасканаліць заканадаўства аб генацыдзе

Марзалюк: Мы еўрапейцы. Еўразійства — гэта трызненне 

Інсайд ад Марзалюка: падчас стамбульскіх пагадненняў Расія прапаноўвала Украіне ўвесці трохмоўе

Клас
13
Панылы сорам
19
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9