Фота: Markus Schreiber / AP

Фота: Markus Schreiber / AP

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не мае дачынення да выдачы цела Навальнага яго сям'і і ціску на маці Навальнага Людмілу, паведамляе тэлеканал «Дождь».

«Крэмль не мае да гэтага ніякага дачынення. Адпаведна, Крэмль не можа аказваць ціск. Гэта зусім відавочныя абсурдныя заявы прыхільнікаў. Яны, па-мойму, практычна ўсе знаходзяцца ў вышуку так ці інакш. Практычна ўсе знаходзяцца за мяжой, таму адпаведным чынам трэба ставіцца і да іх заяў», — заявіў Дзмтрый Пяскоў.

Ён таксама адмаўляе які-небудзь удзел Крамля ў рашэнні выдаць цела Навальнага сям'і.

Раней Пяскоў называў «хамскімі» заявы Юліі Навальнай аб тым, што Пуцін забіў яе мужа.

Цела Навальнага выдалі яго маці Людміле на дзявяты дзень пасля меркаванай даты смерці палітыка падчас кампаніі грамадскага ціску. Раней на Людмілу Навальную ціснулі з мэтай правесці пахаванне Навальнага таемна пад кантролем сілавікоў.

Чытайце таксама:

Цела Навальнага ўсё ж аддалі маці

Буданаў пракаментаваў смерць Навальнага

Юлія Навальная: За вайну ва Украіне Пуціну трэба будзе адказаць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5