Уладзімір Зяленскі і Эмануэль Макрон. Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

Уладзімір Зяленскі і Эмануэль Макрон. Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

Лідары каля 20 еўрапейскіх краін збяруцца ў панядзелак у Парыжы, каб абмеркаваць умацаванне заходняй падтрымкі Украіны, паведамляе Бі-бі-сі.

Як заявіў журналістам прадстаўнік прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, сустрэча стане магчымасцю «пацвердзіць адзінства і рашучасць у барацьбе з агрэсіяй з боку Расіі».

«Мы жадаем паслаць Пуціну вельмі выразны сігнал, што ён не пераможа ва Украіне», — сказаў дарадца французскага прэзідэнта.

У канферэнцыі, якая адкрыецца відэазваротам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зелянскага, возьмуць удзел канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, міністр замежных спраў Брытаніі Дэвід Кэмеран, прэм'ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс, прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ, а таксама лідары скандынаўскіх і балтыйскіх краін.

ЗША будзе прадстаўляць памочнік дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі Джым О’Браян, а Канаду — міністр абароны Біл Блэр.

У сярэдзіне лютага французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон і ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі на сустрэчы ў Парыжы падпісалі двухбаковае пагадненне аб гарантыях бяспекі для Украіны.

Чытайце таксама:

Зяленскі ўпершыню назваў колькасць загінулых украінскіх вайскоўцаў

Зяленскі пра правал контрнаступу: планы Украіны былі на стале ў Крамлі яшчэ да пачатку

Зяленскі ў другую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання запісаў зварот з Гастомеля

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0