Знік Зайчук і з графіка асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтва аблвыканкама. У полі, дзе павінны быць пазначаныя прозвішча, імя і імя па бацьку, свеціць адно пустое месца.

Інфармацыя пра Зайчука захавалася толькі ў беларускамоўнай версіі сайта аблвыканкама.

Яшчэ 10 студзеня Зайчук праводзіў прыём грамадзян, а апошнія згадкі пра чыноўніка ў СМІ датуюцца 24 студзеня 2024 года. Пра яго пісала «СБ. Беларусь сегодня», Зайчук дзяліўся з выданнем планамі па развіцці ў рэгіёне сельскай гаспадаркі.

@nashaniva У Брэсце, падобна, арыштавалі чыноўніка. На працы яго не бачылі ўжо больш за месяц #брест #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #беларусьсейчас #белорусы ♬ Mozart/Requiem "Lacrimosa"(1394506) - Mint

Крыніца Reform.by паведаміла выданню, што Зайчук нібыта затрыманы за хабар, але дакладна пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка пацвердзіў затрыманні супрацоўнікаў ДФР

У Гродне за хабар судзяць дырэктара «АзотРамБуд». Ён нядаўна прыехаў з Азербайджана

У Гродне судзяць былога дырэктара кампаніі «Агат — сістэмы кіравання»

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0