Скрын сюжэту «Мінск-Навіны»
26-гадовая Ульяна Ярмоленка — дачка сына Анатоля Ярмоленкі, Святаслава.
Дзяўчына скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, паспела зняцца ў расійскай меладраме.
На «Мінск-Навінах» (дзяржаўнае агенцтва) яе сюжэты выходзяць з 2023 года. Летась дзяўчына ўдзельнічала ў вучэннях для дзяржаўнага медыя «Ваенкар».
Скрын СТБ
Перад выбарамі Ульяна запісала некалькі сюжэтаў на гэту тэму. Напрыклад, расказавала пра акцыю БРСМ, дзе школьнікам прапаноўвалі паспрабаваць сябе ў ролі дэпутата. Зняла і тое, як прыйшоў прагаласаваць яе дзед Анатоль.
Застаўка сюжэту «Мінск-Навіны»
Чытайце таксама:
Анатоль Ярмоленка праспяваў з расійскім прапагандыстам песню беларускага нацыяналіста ВІДЭА
Спявачка Алеся стала бабуляй, а Анатоль Ярмоленка — прадзядулем