Вольга Карач

Вольга Карач

На літоўскім партале Delfi апублікавалі пераказ матэрыялу літоўскага канала LNK, у якім сцвярджаецца, што Вольгу Карач выбралі ў Каардынацыйную раду. Гэта няпраўда, яе няма сярод сяброў КР. Але Карач уваходзіць у арганізацыйны камітэт па выбарах у Каардынацыйную раду наступнага склікання.

Спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў патлумачыў, як яна туды патрапіла:

«КР сфармавала грамадскі аргкамітэт па выбарах. Туды можна было патрапіць па адкрытых заяўках.

У аргкамітэт увайшлі розныя структуры, у тым ліку фонд «Краіна для жыцця», Дэмакратычны форум, шэраг партыяў, Кіберпартызаны, «Супраціў», Нацыянальна-дэмакратычная платформа, прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага пераходнага кабінета, КР і іншыя. Агулам больш за 20 розных структур.

«Наш дом» таксама прадстаўлены ў грамадскім аргкамітэце. Але Вольга Карач не з’яўляецца сябрам Каардынацыйнай рады. Яна можа патрапіць у КР толькі калі будзе абраная ў яе склад на выбарах. Выбары адбудуцца ў траўні гэтага года.

КР падзяляе плюралізм меркаванняў. Мы не можам абмяжоўваць удзел у выбарах па ідэалагічных матывах. У Літве і іншых краінах ЕС, напрыклад, дастаткова палітычных сілаў з антыеўрапейскай пазіцыяй. Некаторыя з іх нават узначальваюць урады.

Пазіцыя большасці КР па пытаннях еўрапеўскага выбару выражаная ў яе рэзалюцыі аб еўрапейскай перспектыве для Беларусі.

Яна адназначна праеўрапейская».

Чытайце таксама:

Літоўскі палітык абурыўся, што Вольгу Карач выбралі ў Каардынацыйную раду. А яе там няма

У чым трагедыя Вольгі Карач. Тлумачыць Андрэй Стрыжак

Вольга Карач не плануе зʼязджаць з Літвы

Клас
13
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2