Праваабаронца Ігар Леднік, які памёр у зняволенні, адбываў пакаранне ў калоніі №2 у Бабруйску. Паведамленне пра тое, што ён знаходзіўся ў магілёўскай калоніі, непраўдзівае.

Па стане здароўя Ледніка трымалі ў Бабруйску ў санчастцы.

Але памёр палітвязень у Мінскай раённай бальніцы. Туды яго даставілі з калоніі.

Па словах яго суседа па калоніі Аляксея Галоўкіна, у Ледніка была стома (адтуліна на пярэдняй брушной сценцы, сфармаваная хірургічным шляхам), да якой быў замацаваны адмысловы пакет, каб можна было хадзіць у прыбіральню.

***

Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 года і асуджаны на тры гады зняволення па арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП «Пазіцыя».

Чытайце таксама:

Былы палітвязень: Ігар Леднік казаў мне, што хутчэй за ўсё памрэ ў калоніі

Тры гады калоніі Ігару Ледніку прызначыла суддзя Таццяна Шоцік

У турме памёр палітвязень Ігар Леднік

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0