Алена і Уладзімір Зяленскія. Фота: president.gov.ua

Алена і Уладзімір Зяленскія. Фота: president.gov.ua

Ва Украіне 20 лютага — дзень памяці герояў, якія загінулі дзесяць гадоў таму ў часе масавых акцый пратэсту супраць адмовы ўладаў ад еўрапейскай інтэграцыі, піша Радыё Свабода.

У гэты дзень дзесяць гадоў таму ў выніку штурму сілавікі расстралялі 47 грамадзян. Усяго ахвярамі сталі 88 пратэстоўцаў, у тым ліку два беларусы — грамадзянін Беларусі Міхась Жызнеўскі (загінуў 22 студзеня 2014 году) і грамадзянін Украіны, этнічны беларус, колішні дэпутат парламента Якаў Зайко (памёр 18 лютага 2014 года ад інфаркту, калі ўцякаў ад беркутаўцаў на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве).

Раніцай 20 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разам са сваёй жонкай Аленай прыйшлі да Крыжа на алеі Герояў Нябеснай сотні ў Кіеве і паставілі свае знічы ў памяць загінулых. У цырымоніі ўзялі ўдзел акрэдытаваныя ва Украіне замежныя дыпламаты.

Крыж на месцы гібелі пратэстоўцаў на вуліцы Інстытуцкай (цяпер алея Герояў Нябеснай сотні) паставілі па ініцыятыве грамадскасці. У будучыні ён стане часткай Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу герояў Нябеснай сотні — Музея Рэвалюцыі Годнасці.

Кожны год на месца гібелі актывістаў у 2013—2014 гадах звычайныя грамадзяне нясуць свае кветкі і ставяць знічкі. Аналагічныя мерапрыемствы 20 лютага адбываюцца ва ўсіх рэгіёнах Украіны.

Чытайце таксама:

10 гадоў таму на Майдане ў Кіеве загінуў Міхаіл Жызнеўскі

Улады Кіева пацвердзілі, што помнік Жызнеўскаму знеслі паводле іхняга распараджэння

Справа аб забойстве Міхаіла Жызнеўскага: следчыя вызначылі меркаванае кола датычных асобаў

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0