Мы прааналізавалі відэа з нашага каналу ў тыктоку, якія былі прысвечаны смерці Аляксея Навальнага, і заўважылі пэўнае падабенства ў каментарах.

Калі ў відэа з паведамленнем аб смерці Алексея Навальнага ўсяго некалькі дзясяткаў каментароў, то пад навіною аб тым, што маці Навальнага адмовілася прымаць спачуванні, іх ужо амаль 3000.

У першыя ж хвіліны пасля з'яўлення інфармацыі сталі размяшчацца шматлікія паведамленні, што Навальны памёр ад тромбу. Пры гэтым каментатары расказвалі розныя гісторыі, якія быццам бы адбыліся з іх блізкімі. Варта адзначыць, што ні тады, ні цяпер няма ніякіх падстаў меркаваць, што прычынай смерці быў тромб — не было ніякіх аб'ектыўных фактаў, каб неўта сцвярджаць.

Паралельна з'яўляліся шматлікія заявы аб тым, што ў смерці Навальнага вінаваты Захад і сама жонка.

Прычым большая частка з гэтых карыстальнікаў мае зусім мала падпісчыкаў.

Наступная навіна з паведамленнем аб тым, што па Еўропе праходзяць стыхійныя акцыі памяці Навальнага, была пракаментавана трохі больш за 1200 разоў. Тут ужо асноўны ўпор боты-каментатары робяць на тое, «а хто гэта такі».

Апошняя навіна са зваротам Юліі Навальнай была пракаментаваная амаль столькі ж. Тут боты сталі актыўна заяўляць пра тое, што ў смерці мужа вінавата яго жонка.

Адзін з карыстальнікаў справядліва заўважыў: «Амаль усе боты, нават не спрачайцеся з імі».

Чытайце яшчэ:

Ці можа смерць Навальнага падштурхнуць расейцаў да больш актыўнага супраціву ўладзе? 

«Мы ведаем, за што канкрэтна Пуцін забіў Аляксея. Мы хутка вам раскажам». Юлія Навальная запісала зварот да расіян

Цела Навальнага не аддадуць сваякам яшчэ 14 дзён

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
21