Фота: Christophe Ena / AP

Фота: Christophe Ena / AP

Кіліян Мбапэ і «Рэал Мадрыд» падпісалі пагадненне, паводле якога з 1 ліпеня французскі форвард ПСЖ стане новым гульцом мадрыдскага клуба, піша Marca.

У апошнія дні «Рэал» не выключаў падпісання кантракту з яшчэ адным зорным форвардам, але з атачэння Мбапэ сказалі не турбавацца, бо Кіліян ужо ўзяў на сябе цвёрдыя абавязацельствы перад мадрыдскім «Рэалам».

Раней паведамлялася, што Мбапэ заробіць у «Рэале» паўмільярда еўра.

Мбапэ выступаў за ПСЖ з летам 2017 года, куды ён перайшоў з «Манака». У гэтым сезоне, са жніўня 2023 года, ён забіў 32 галы і зрабіў сем галявых перадач ва ўсіх турнірах.

Чытайце таксама:

«Рэал» патраціць на Кіліяна Мбапэ паўмільярда еўра. У клуба ёсць на гэта грошы

Футбаліст «Баварыі» на Дзень закаханых атрымаў не валянцінку, а чырвоную картку

Сёння зборная Беларусі бярэ старт у досыць экзатычным для нашых краёў відзе спорту

На задворках цывілізацыі. Дзе знаходзіцца беларускі хакейны чэмпіянат у сусветным рэйтынгу

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0