Мэтэ Фрэдэрыксен, як паведамляе газета Jyllands-Posten, падкрэсліла, што ў кароткатэрміновай перспектыве Еўрасаюз павінен даць Украіне тое, што ёй трэба, «а ў доўгатэрміновай перспектыве Украіну варта вітаць у ЕС і абаронным альянсе НАТА».

«Са свайго боку, Данія перадала ўсю сваю артылерыю. Сябры, мне шкада гэта казаць, але ў Еўропе яшчэ ёсць боепрыпасы на складах. Гаворка не ідзе пра вытворчасць, бо зброя ў нас ёсць.

У нас ёсць боепрыпасы і сродкі СПА, якія на гэты момант нам не патрэбныя. Іх нам варта перадаць Украіне», — заявіла прэм'ер-міністарка.

Яна заклікала забяспечыць Украіне пастаўкі зброі да другой гадавіны пачатку ваенных дзеянняў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра боепрыпасы, артылерыю, ракеты далёкага дзеяння, дроны, знішчальнікі F-16.

Падчас выступу на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Узброеныя сілы адступілі з Аўдзееўкі з-за адсутнасці дастатковай дапамогі з боку Захаду і штучнага дэфіцыту боепрыпасаў.

Чытайце таксама:

Наўседа: Месца Пуціна — у Гаагскім судзе

«Калі справа абмяжуецца «глыбокімі спачуваннямі», то такія жудасныя навіны будуць з'яўляцца пастаянна» — Ціханоўская

Зяленскі запрасіў Трампа з'ездзіць на лінію фронту

Клас
47
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2