Скрыншот відэа ў тыктоку ramiros86

Скрыншот відэа ў тыктоку ramiros86

Мужчына вядзе тыкток пад нікам ramiros86. Першае музычнае відэа доктар выклаў яшчэ напачатку года з подпісам «Калі сталым кліентам ужо нічога не дапамагае, акрамя музыкі…». Мяркуючы па ўсім, брыгаду выклікалі для пацыенткі пажылога ўзросту, якая скардзілася на высокі ціск — а доктар граў, пакуль чакаў, калі пачнуць дзейнічаць лекі.

Ролік набраў 271 тысячу праглядаў, каля 10 тысяч лайкаў і сотні захопленых каментарыяў — людзям вельмі спадабалася ідэя хуткай музычнай дапамогі. Нехта пажартаваў, што пасля такога поспеху доктару трэба заўсёды цягаць з сабой фартэпіяна — галоўнае, дакладна памятаць адрас выкліку, бо крыўдна будзе марна цягнуць інструмент на дзявяты паверх.

Адна жанчына прыгадала аналагічны выпадак са свайго жыцця: «Мне брыгада вершы чытала, таму што ніводная бальніца не брала. Тры гадзіны вершы чыталі, пакуль лягчэй не стала».

Учора, падобна, доктара зноў выклікалі ў тую самую кватэру. Свой новы музычны выступ ён падпісаў так: «Ну што ж, старыя знаёмыя! Сёння папрасіла шансон, пакуль працуе магнезія…»

 Чытайце таксама:

Чалавека, які пасек фельчараў хуткай дапамогі сякерай, за некалькі дзён да таго выпісалі з псіхбальніцы

На мужчыну, які напаў на брыгаду хуткай дапамогі з сякерай, завялі крымінальную справу

Галоўная доктарка мінскай бальніцы растлумачыла, чаму невялікія заробкі ў медыкаў — гэта добра

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0