Фота: nurnbergband / Instagram

Фота: nurnbergband / Instagram

Гурт Nürnberg прэзентаваў альбом «Adkaz» працягласцю 26 хвілін.

Nürnberg збірае мільёны праслухоўванняў на Spotify, іх ведаюць у Мексіцы і Еўропе, выдаюць на лэйблах у Германіі і ЗША.

Гісторыя гурта пачалася ў 2014 годзе, калі два школьнікі — Юрый Лугаўцоў і Алег Сауцін — вырашылі, што будуць разам граць музыку. Яны пачыналі з кавераў на песні вядомых гуртоў. У 2018 годзе выйшаў іх міні-альбом «У нікуды». У тым жа годзе хлопцы выступалі на «Басовішчы», засвяціліся на Белсаце. А «Тузін гітоў» назваў іх адкрыццём года і так пачаўся іх шлях на вяршыню.

Гуртам таксама зацікавіліся за мяжой, і іх міні-альбом выйшаў у Германіі. А дэбютны альбом Skryvaj трапіў яшчэ і ў ЗША, дзе быў выдадзены на касетах на Death Shadow Records. Затым пачаліся замежныя гастролі і фестывалі, дзе Nürnberg паказаў музыку па-беларуску.

Чытайце таксама:

Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы?

Што слухаць па-беларуску? Топ папулярных песень у Spotify на роднай мове ПЛЭЙЛІСТ

«Народ патрабуе «гарманічнай» песні». Якія польскія гурты спяваюць па-беларуску і навошта гэта робяць?

Клас
44
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0