Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

«‎Рэжым ужо не раз спрабаваў перапісваць нашу гісторыю. Выкрэсліваў з падручнікаў памятныя даты, «адмяняў» нацыянальных герояў. Так робіць любая дыктатура: імкнучыся завалодаць мінулым, яна нацэльваецца кантраляваць будучыню.

Усё гэта нагадвае мне часы СССР. Тады таксама забараняліся кнігі, перайначваліся факты. А тыя, хто сумняваўся ў «палітыцы партыі», падвяргаліся ціску. Але нават у такіх умовах людзі знаходзілі спосаб даведвацца праўду, дзяліцца ёю адзін з адным. Менавіта людзі імкнуліся захаваць гісторыю, зусім не дзяржава», — заявіла Святлана Ціханоўская.

«Дарагія! Кожны крок рэжыму пад выглядам «‎інтэграцыі»‎ забірае ў нас кавалачак незалежнасці.

Але нават калі нам спрабуюць навязаць неіснуючую гісторыю, важна разумець: адказнасць за тое, што насамрэч будуць ведаць дзеці, ляжыць на нас з вамі. І для таго, каб расказаць ім праўду, сумесныя з Расіяй падручнікі не патрэбныя»‎, — рэзюмавала дэмакратычная лідарка.

Чытайце таксама:

У Беларусі і Расіі створаць супольныя падручнікі па гісторыі

Клас
31
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3