Льюіс Хэмілтан. Фота: Kamran Jebreili / AP

Льюіс Хэмілтан. Фота: Kamran Jebreili / AP

Італьянская каманда Формулы-1 «Ферары» абвясціла пра пераход сяміразовага чэмпіёна свету Льюіса Хэмілтана. Брытанскі гоншчык далучыцца да «Скудэрыі» ў 2025 годзе, паведамляе Championat.com.

«Ферары» рада паведаміць, што Льюіс Хэмілтан далучыцца да каманды ў 2025-м і падпіша шматгадовы кантракт», — гаворыцца ў паведамленні італьянскай каманды.

Хэмілтан пакіне «Мэрсэдэс» пасля заканчэння 2024 года. Кіраўнік гоначнага калектыву Тота Вольф паведаміў, што Льюіс вырашыў кінуць сабе новы выклік, і ўсе ў камандзе паставіліся да гэтага з разуменнем.

Хэмілтан выступае ў складзе «Мерседэса» з 2013 года. За гэты час ён заваяваў з камандай шэсць чэмпіёнскіх тытулаў у «Каралеўскіх гонках». Яшчэ адзін тытул ён выйграў з «Макларэнам».

Столькі ж тытулаў — сем — у Міхаэля Шумахера, прычым пяць ён заваяваў з «Фэрары» і два ў пачатку кар'еры з «Бенетонам».

Аднак Хэмілтан абагнаў Шумі па колькасці выйграных гонак і подыумаў.

Чытайце таксама:

Ральф Шумахер пра выпадак з Міхаэлем: Я вельмі сумую па браце тых часоў

Макс Ферстапен стаў трохразовым чэмпіёнам «Формулы-1»

Штучны інтэлект зымітаваў інтэрв'ю паралізаванага Міхаэля Шумахера. Сям'я падае ў суд на часопіс

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2