Ілюстрацыйны здымак

 Ілюстрацыйны здымак

У 2023 годзе ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры нарадзіліся 2875 дзяцей. Гэта на дваіх менш, чым у 2022 годзе. І на 683 менш, чым у 2018. 

У 2023 годзе самай маладой маці ў гродзенскім раддоме была 14— гадовая дзяўчына, якая нарадзіла хлопчыка вагой 3,35 кг. Найстарэйшая маці — 45-гадовая жанчына, якая нарадзіла ўжо сёмае дзіця. Агулам у радзільні прынялі 42,4% ад усіх родаў у Гродзенскай вобласці. 

Колькі дзяцей нарадзілася ў гродзенскай радзільні ў папярэдні гады

Шэсць гадоў запар колькасць дзяцей, якія з’яўляюцца на свет у Гродзенскім перынатальным цэнтры, змяншаецца. Выключэнне — 2021 год, калі быў зафіксаваны невялікі рост. Агулам жа ў 2023 годзе тут нарадзілася на 19% менш дзяцей, чым у 2018. 

Колькасць дзяцей, што нарадзілася ў гродзенскім раддоме ў 2018−2023 гг.:

2018 — 3558

2019 — 3399

2020 — 3315

2021 — 3371

2022 — 2879

2023 — 2875

Гэта не поўныя лічбы па нараджэннях у Гродне. Роды прымаюць таксама ў акушэрскім аддзяленні Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. 

Выпадкаў смерці маці не фіксавалі 23 гады

У перыяд з 2000 па 2023 года ў гродзенскай радзільні не было выпадкаў смерці маці ў часе родаў. Летась выпадкаў смерці народжаных таксама не зафіксавалі. 

Перынатальная смяротнасць (паказнік усіх выпадкаў смерці плода альбо навароджанага ў перыяд ад 24 тыдня да 7 сутак — Hrodna.life) у раддоме ў 2023 годзе склала 1,7 праміле (выпадкаў на 1000). У 2019 годзе гэты паказнік па ўсёй Беларусі быў 3,5. У той жа час гэты паказнік у Польшчы быў на ўзроўні — 5,3, у Літве — 5,4, а ў Расіі — 7,1.

Чытайце таксама:

Дэмаграфічная катастрофа. Узровень нараджальнасці ў Беларусі апусціўся ніжэй за ваенныя часы

Беларусь — самая пажылая краіна ЕАЭС

У трывожных бацькаў дзеці здальнейшыя — вучоныя

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0