У Мінскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка ідзе закрытае пасяджэнне ў дачыненні да трох супрацоўнікаў мытнай службы Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага, піша «Вясна».

Агулам іх судзяць па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Апроч іншага, іх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «перавышэнні службовых паўнамоцтваў», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «стварэнні ці ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».

Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя. Мытнікам пагражае да 15 гадоў калоніі.

Адразу працэс вяла Дзіна Кучук, а потым яе замяніў Сяргей Хрыпач.

Чытайце таксама:

Выкладчыку ваеннага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прысудзілі вялікі тэрмін за «здраду дзяржаве»

ГУБАЗіК рассылае былым палітвязням і іх сваякам папярэджанні з патрабаваннем адпісацца ад «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

У Гомелі судзяць рабочага, які адзін спыніў цэх свайго завода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
11